Партизанское движение в БССР.Страница 3
Цэнтрам партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці с вясны 1942 г. стаў Клічаўскі раён. дзе базіраваліся даволі буйная групоўка партызан. Гэтыя атрады ва ўзаемадзеянні шэрагам партызанскіх групп выгналі захопнікоў з многіх пунктах суседніх Асіповіцкага і Кіраўскага раёнаў.
Некаторую асаблівасць мела арганізацыя партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якая з пачатку 1942 года з'яўлялася прыфрантавой. Вялізарнае значэнне мела існаванне так званых Суражскіх (Віцебскіх) Варот (40-кіламетровы прагаі у лініі фронта стыку нямецкіх армій "Поўнач" і "Цэнтр"), праз якія з вялікай зямлі у тыл ворага накіровалася арганізатарскія і дыверсіёныя групы, зброя, боепрыпасы, медыкаменты і інш. Яны дзейнічалі з лютага да верасня 1942 года.
На пачатак студзеня 1943 года клолькасць партызан у Беларусі перавысіла 56 тысяч чалавек. Узброенную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб'ядноўвалі 220 атрадаў. Партызанскі рэзерв складаў на гэты час звыш 150 тысяч чалавек.
У сакавіку 1942 года Мінскі падпольны абкам партыі арганізаваў баявы рэйд на тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Слуцкага Раёнаў. У ім удзельнічалі даволі значныя сілы партызан – атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, А.І.Патрына, Г.М. Сталярова, В.З. Каржа – усяго каля 600 чалавек. Партызаны рухаліся двума паралельнымі напрамкамі. праходзячы 25-30 км.
вынікам актывізацыі баявых дзеянняў мінскіх і палескіх партызан стала стварэнне даволі абшырнай Любанскай партызанскай зоны, якая ў спалучэнні з Кастрычнійкай зонай ахоплівала значную тэрыторыю. Акрамя Любанскага – кастрычніцкай партызанскай зоны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў розны час дзейнічала некалькі дзесяткаў іншых зон. Найбольш значныя з іх Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Гомельская, Магілеўская, Мінская, Палеская і Пінская абласныя злучэнні.
Важнае значэнне ў барацьбе з акупантамі мелі ўдары партызан на камунікацыях праціўніка, у першую чаргу на чыгунках, мастах і буйных вузлах. Летам 1942 года, калі Чырвоная Армія вяла цяжкія абарончыя баі ля Сталінграда, ЦШПД звярнуўся да партызан Беларусі з заклікам як мага актыўней зрываць перакідку да месца баёў рэзерваў праціўніка, дабіцца поўнага знішчэння вайсковых эшалонаў па іх шляху да фронту. Партызаны Беларусі адказалі на гэты заклік шэрагамі буйных аперацый, у тым ліку і на камунікацыях праціўніка.
У пачатку жніўня 1942 года дыверсійная група брыгады "За Савецкую Беларусь" Віцебскай вобласці узарвала чатырох пралетны мост праз раку Дрысу на магістралі Полацк –Даўгапілс. Рух па ім быў адноўлены толлькі праз 16 сутак. 25 жніўня партызаны атрада імя М.Ц. Шыма Пінскай вобласці разграмілі гарнізон у Бастыні на чыгунцы Баранавічы – Лунінец.
Удзел у аперацыях разам з партызанамі прымалі і мясцовыя жыхары якія складалі скрытыя партызанскія рэзервы. Так, брыгада М.С. Кароткіна пры ўдзеле 250 мясцовых жыхароў. 29 жніўня 1942 года разбурыла чыгуначнае палатно на участку Сіроціна – Язвіна. За ноч было разбурана некалькі кіламетраў чыгункі, зроблены перакопы насыпу. У выніку чыгунка Полацк – Віцебск не дзейсніла 10 сутак.[7] Рост партызанскага руху выклікаў хвалю карных варожых экспедыцый. За май – лістапад 1942 года фашысты правялі больш за 40 карных аперацый, але ліквідаваць партызанскі рух яны не здолелі.
Пасля паспяховага заканчэння Сталінградскай бітвы і іншых франтавых аперацый 1943 года, у першую чаргу бітва пад Курскам, партызанскія сілы сталі множыцца яіэ худчэй. Толькі ў Мінскай вобласці за 1943 год у партызанския атрады уступіла звыш 22000 чалавек. Характерна, што партызанскі рух рос і ў заходніх абласцях Беларусі.
Нямецкае галоўнае кіраўніцтва ў другой палове ліпеня адчувала сябе вельми дрэнна. У гэты час пачалося наступленне 2-га і 3-га Прыбалтыйскага франтоў. Саюзнікі таксама пачалі ваенныя аперацыі на Захадзе. Нямецкі генерал Бутлар пра гэта напісаў наступнае: "Разгром группы армий "Центр" положил конец организованному сопротивлению немцев на Востоке".[8]
Паказчыкам узросшага майстэрства партызан і іх штабоў, з'яўлялася правядзенне ў адзін і той жа тэрмін і у межах усёй акупацыйнай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшли ў гісторыю пад назвай "Рэйкавая вайна". У іх удзельнічалі фактычна ўсе партызанскія злучэнні рэспублікі. На Беларусі 1943-1944 г.г. аперацыя "Рэйкавая вайна" ажыцяўлялася ў 3 этапы. Янак ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап (пад назвай "Аккорд") пачаўся ў ноч 3-4 жніўня 1943 года і працягваўся да сярэдзіны верасня, другі – 19 верасня да пачатку лістапада гэтага года (ен атрымаў назву "Канцэрт"). Трэці этап пачаўся ў ноч 20 чэрвеня 1944 года.[9]
Анализ статей японской и турецкой
конституций. Содержание
конституции Японской империи
“Конституция Мэйдзи” была с большой помпой обнародована 11 февраля 1889 г. Выбор именно этой даты, официально праздновавшийся как “день основания империи” (кигэнсэцу), символизировал связь новой конституции с “исконными порядками управления империей” времен мифического императора Дзимму. Новая конституция, а главное - ее официальные ком ...
Республика соединенных провинций
Обнаружившийся к 1609 г. военный перевес Республики Соединенных провинций и ее союзников над Испанией побудил последнюю начать мирные переговоры, которые завершились в 1609 г. подписанием перемирия сроком на 12 лет.
По условиям перемирия Республика Соединенных провинций была признана Испанией как независимое государство. Голландские ку ...
Духовная миссия. Знакомство с Китаем
Духовная миссия посылалась из России в Пекин для совершения богослужения для немногих православных христиан, живущих в Пекине. Поводом к такой миссии послужило то обстоятельство, что китайцы при уничтожении Альбазина в 1687 году взяли в плен сто русских подданных и поселили их в Пекине, отчего само местопребывание этих русских в китайск ...